Асноўнымі задачамі Дэпартамента з’яўляюцца:
- прыняцце эфектыўных мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
- стварэнне і забеспячэнне функцыянавання аўтаматызаванай сістэмы ўліку, апрацоўкі і аналізу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асабліваму кантролю;
- ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.
У межах сваёй кампетэнцыі Дэпартамента фінансавага маніторынгу:
- запытвае і атрымоўвае інфармацыю (дакументы), якая неабходна для выканання ўскладзеных на Дэпартамент задач і функцый;
- прымае меры па стварэнню i забеспячэнню функцыянавання аўтаматызаванай сістэмы ўліку, апрацоўкі і аналізу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асабліваму кантролю;
- ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, у частцы выканання iмi заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
- распрацоўвае і праводзіць мерапрыемствы па папярэджанні парушэнняў заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
- прымяняе меры адказнасці да арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія парушылі заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
- выносіць пастановы аб прыпыненні расходных фінансавых аперацый пры наяўнасці дастатковых падстаў, якія сведчаць аб тым, што фінансавыя аперацыі звязаны з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці, у выпадку, калі гэтыя фінансавыя аперацыі не прыпынены асобай, якая ажыццяўляе фінансавыя аперацыі;
- прымае па прыпыненай фiнансавай аперацыi рашэнні аб накіраванні адпаведнай інфармацыі і матэрыялаў у орган крымінальнага праследавання альбо аб аднаўленнi прыпыненай фiнансавай аперацыi, пра што ў пісьмовай форме або ў форме электроннага дакумента паведамляе асобе, якая прыпынiла дадзеную аперацыю;
- пры наяўнасці дастатковых падстаў, якія сведчаць аб тым, што фінансавая аперацыя звязана з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фiнансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці, накіроўвае адпаведную інфармацыю і матэрыялы ў орган крымінальнага праследавання;
- праводзіць праверкі выканання асобамі, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, заканадаўства аб прадухiленнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці, у тым ліку праверкі арганізацыі у такіх асоб унутранага кантролю за рэгістрацыяй фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю;
- выносіць рашэнні (прадпісанні, пастановы), якія з’яўляюцца абавязковымі для выканання ва ўстаноўлены Дэпартаментам тэрмін усімі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі (іх работнікамі) і іншымі фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
- запытвае ў кампетэнтных органаў замежных дзяржаў неабходную інфармацыю ў сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
- удзельнічае ў дзейнасці міжнародных арганізацый;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.