Галоўная / Дзейнасць / Інстытут грамадскіх інспектараў

Інстытут грамадскіх інспектараў

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 339 «Аб грамадскіх інспектарах» прадугледжана стварэнне на базе Камітэта дзяржаўнага кантролю і яго тэрытарыяльных органаў сістэмы грамадскіх інспектараў. Прыярытэтныя мэты ўтварэння дадзенага інстытута ў сферы грамадскіх адносін – прафілактыка, своечасовае выяўленне і папярэджанне правапарушэнняў, а таксама павышэнне аператыўнасці і эфектыўнасці праводзімых Камітэтам кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў праз удзел у іх грамадзян.

Грамадскім інспектарам Камітэта можа быць грамадзянін, які дасягнуў 25-гадовага ўзросту, мае вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю і здольны па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях выконваць задачы і функцыі, ускладзеныя на органы Камітэта.

Пры прыняцці рашэння аб уключэнні ў склад грамадскіх інспектараў улічваюцца розныя абставіны дзейнасці грамадзяніна, у тым ліку:
  • вопыт працы ў кантралюючых (наглядных), праваахоўных і іншых дзяржаўных органах, арганізацыях;
  • актыўная жыццёвая пазіцыя;
  • валоданне бягучай сітуацыяй у розных сферах дзейнасці;
  • станоўчыя характарыстыкі з месца працы (службы).

Стаць грамадскім інспектарам Камітэта можна:

  • па заяве грамадзяніна;
  • па прапанове грамадскіх,прафсаюзных ці ветэранскіх арганізацый;
  • па хадайніцтве кіраўнікоў (працоўных калектываў) прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2021 г. № 339 «Аб грамадскіх інспектарах»

Пастанова Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2021 г. № 6 «Аб арганізацыі дзейнасці грамадскіх інспектараў»

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2021 г. №715 «Аб заахвочванні грамадскіх інспектараў»
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024 XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024