Дзейнасць Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 165-З “Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння”, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2003 г. № 408 “Аб стварэнні Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь”, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасня 2003 г. № 408 "Аб стварэнні Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь".
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 165-З "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння"
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавiка 2006 г. № 367 "Аб зацвярджэнні формы спецыяльнага фармуляра рэгістрацыі фінансавай аперацыі, якая падлягае асабліваму кантролю, і Інструкцыі аб парадку запаўнення, перадачы, рэгістрацыі, уліку і захоўвання спецыяльных фармуляраў рэгістрацыі фінансавых аперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю"
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2014 г. № 1249 "Аб устанаўленні агульных патрабаванняў да правіл унутранага кантролю"
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2014 г. № 1256 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку вызначэння пераліку асоб, якія ўдзельнічаюць у тэрарыстычнай дзейнасці, якія маюць дачыненне да распаўсюджвання зброі масавага паражэння альбо знаходзяцца пад кантролем такіх асоб, абскарджання рашэння аб уключэнні асоб у такі пералік і разгляду іншых зваротаў гэтых асоб, давядзення гэтага пераліку да ведама асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі, і органа фінансавага маніторынгу"
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 верасня 2016 г. № 735 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прымянення мер, звязаных з замарожваннем сродкаў і (або) блакаваннем фінансавых аперацый асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці"
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 снежня 2014 г. № 1193 "Аб парадку вызначэння пераліку дзяржаў (тэрыторый), якія не выконваюць рэкамендацыі Групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай, не ўдзельнічаюць у міжнародным супрацоўніцтве ў сферы прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння, і парадку яго апублікавання"
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2015 г. № 379 "Аб парадку фарміравання спісу асоб, якія аднесены да замежных публічных службовых асоб, службовых асоб публічных міжнародных арганізацый, асоб, якія займаюць пасады, уключаныя ў вызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пералік дзяржаўных пасад Рэспублiкi Беларусь"
- Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 954 ад 23 лістапада 2016 г. "Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку прыпынення і аднаўлення фінансавых аперацый органам фінансавага маніторынгу, узаемадзеяння органа фінансавага маніторынгу з асобамі, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі"
Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю ў сваёй дзейнасці таксама кіруецца міжнародным заканадаўствам.