Пры Камітэце дзяржаўнага кантролю з 2018 года дзейнічае Міжведамасны савет па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.
У яго склад уключаны кіраўнікі Камітэта дзяржкантролю, Генеральнай пракуратуры, міністэрстваў і ведамстваў, якія ажыццяўляюць кантрольную (наглядную) дзейнасць, прадстаўнікі бізнес-супольнасці.
Узначальвае Савет Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Асноўныя задачы Савета:
- аналіз стану кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, распрацоўка прапаноў па павышэнні яе эфектыўнасці;
- забеспячэнне аднастайнага прымянення патрабаванняў заканадаўства пры ажыццяўленні кантролю і нагляду.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці»