У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 339 «Аб грамадскіх інспектарах» прадугледжана стварэнне на базе Камітэта дзяржаўнага кантролю і яго тэрытарыяльных органаў сістэмы грамадскіх інспектараў. Прыярытэтныя мэты ўтварэння дадзенага інстытута ў сферы грамадскіх адносін – прафілактыка, своечасовае выяўленне і папярэджанне правапарушэнняў, а таксама павышэнне аператыўнасці і эфектыўнасці праводзімых Камітэтам кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў праз удзел у іх грамадзян.
Грамадскім інспектарам Камітэта можа быць грамадзянін, які дасягнуў 25-гадовага ўзросту, мае вышэйшую, сярэднюю спецыяльную або прафесійна-тэхнічную адукацыю і здольны па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях выконваць задачы і функцыі, ускладзеныя на органы Камітэта.
Пры прыняцці рашэння аб уключэнні ў склад грамадскіх інспектараў улічваюцца розныя абставіны дзейнасці грамадзяніна, у тым ліку:
- вопыт працы ў кантралюючых (наглядных), праваахоўных і іншых дзяржаўных органах, арганізацыях;
- актыўная жыццёвая пазіцыя;
- валоданне бягучай сітуацыяй у розных сферах дзейнасці;
- станоўчыя характарыстыкі з месца працы (службы).
Стаць грамадскім інспектарам Камітэта можна:
- па заяве грамадзяніна;
- па прапанове грамадскіх,прафсаюзных ці ветэранскіх арганізацый;
- па хадайніцтве кіраўнікоў (працоўных калектываў) прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2021 г. № 339 «Аб грамадскіх інспектарах» Пастанова Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2021 г. № 6 «Аб арганізацыі дзейнасці грамадскіх інспектараў»Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2021 г. №715 «Аб заахвочванні грамадскіх інспектараў»