Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

31.03.2022

З пачатку года Камітэт дзяржкантролю праверыў больш за 600 аб'ектаў гандлю, парушэнні дысцыпліны цэн устаноўлены ў 90 магазінах

З пачатку года Камітэт дзяржкантролю праверыў больш за 600 аб'ектаў гандлю, парушэнні дысцыпліны цэн устаноўлены ў 90 магазінах
Камітэт дзяржаўнага кантролю працягвае кантроль за сітуацыяй на спажывецкім рынку. У першую чаргу вывучаюцца пытанні захавання заканадаўства аб цэнаўтварэнні, наяўнасці неабходнага і дастатковага асартыменту тавараў і захавання санітарных правіл у гандлі. З пачатку 2022 года Камітэтам дзяржкантролю праверана 611 аб'ектаў гандлю. Парушэнні правілаў гандлю ўстаноўлены ў кожным другім правераным аб'екце, у тым ліку парушэнні парадку цэнаўтварэння выяўлены ў 90 гандлёвых аб'ектах. Па выніках кантролю суб'ектам выдадзена 238 рэкамендацый аб устараненні парушэнняў. Па ўсіх фактах прыняты меры, у тым ліку і па фактах завышэння цэн - цэны прыведзены ў адпаведнасць з заканадаўствам. Да адказнасці прыцягнута 114 службовых асоб і 9 гандлёвых арганізацый. Па шэрагу абуральных фактаў Камітэтам дзяржкантролю прыняты меры па прыпыненні дзейнасці гандлёвых аб'ектаў. Напрыклад, Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці з-за шматлікіх парушэнняў прыпынена дзейнасць гандлёвага павільёна ў г.Віцебску, які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. У гэтым гандлёвым аб'екце практычна ўвесь асартымент сацыяльна значнай прадукцыі прапаноўваўся да рэалізацыі па завышаных цэнах, сфарміраваных з парушэннем заканадаўства. У прыватнасці, рознічныя цэны былі завышаны на грэцкія крупы, макаронныя вырабы, муку, айчынную плодаагароднінную прадукцыю і г.д. У гандлёвым аб'екце не выконваліся санітарна-гігіенічныя нормы (плодаагароднінная прадукцыя захоўвалася на бруднай падлозе без падтаварнікаў, прадавалася падгнілая садавіна і прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці), рэалізоўвалася прадукцыя без наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць яе набыццё, якасць і бяспеку. Таксама спынена дзейнасць двух гандлёвых аб'ектаў у г.Гомелі. У ходзе кантролю за выкананнем цэнавага заканадаўства, санітарных норм і правілаў спецыялістамі Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці ў гэтых магазінах устаноўлены шматлікія парушэнні. Раней гэтыя гандлёвыя аб'екты неаднаразова траплялі ў поле зроку кантралюючых органаў. Аднак належных высноў суб'ектам не было зроблена. Па-ранейшаму выяўляюцца факты парушэння дысцыпліны коштаў. Толькі за апошнія некалькі дзён выпадкі завышэння цэн на сацыяльна значныя тавары ўстаноўлены ў гандлёвых аб'ектах Рэчыцкага раёна і г.Гомеля (былі завышаны цэны на агароднінную прадукцыю), Глыбоцкага раёна (устаноўлены завышэнні цэн на 11 найменняў сацыяльна значных тавараў, таксама перавышаны гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі на розныя тавары), г.Клімавічы (завышаны цэны на гародніну, макаронныя вырабы, рыбу і г.д.) і іншых. У ходзе праверкі Камітэтам дзяржкантролю сумесна з Дзяржстандартам устаноўлены факты рэалізацыі ў гандлёвай сетцы тавараў, якія не адпавядаюць патрабаванням па якасці і бяспецы. Так, па выніках праверкі ў гандлёвых аб'ектах Брэсцкай вобласці накладзена забарона на рэалізацыю вяленай рыбнай прадукцыі, фітачаю, марожанага з заменнікам малочнага тлушчу і інш. Камітэтам дзяржкантролю таксама вывучаецца сітуацыя з наяўнасцю тавараў у гандлёвых аб'ектах. У цэлым сітуацыя застаецца стабільнай. Адзначаецца, што таварных запасаў у гандлёвай сетцы і ў вытворцаў дастаткова для задавальнення пакупніцкага попыту. На асобныя віды прадукцыі ў гандлёвых аб'ектах захоўваецца павышаны попыт (бакалейная група тавараў, сродкі асабістай гігіены, сінтэтычныя мыйныя сродкі). Камітэт дзяржкантролю звяртае ўвагу суб'ектаў гандлю на патрабаванне працаваць у межах заканадаўства. Факты парушэнняў, у тым ліку дысцыпліны коштаў, будуць жорстка спыняцца. Кантроль за сітуацыяй на спажывецкім рынку працягваецца
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024 XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024