Камітэт дзяржаўнага кантролю з'яўляецца найвышэйшым органам фінансавага кантролю Рэспублікі Беларусь.
У адпаведнасці з Главой 8 Раздзела VI Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Камітэт дзяржаўнага кантролю ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за выкананнем рэспубліканскага бюджэту, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем актаў Прэзідэнта, Парламента, Урада і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны.
У сваёй дзейнасці Камітэт дзяржаўнага кантролю падсправаздачны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь.
Сістэму органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю ўтвараюць цэнтральны апарат Камітэта дзяржаўнага кантролю, яго тэрытарыяльныя органы, тэрытарыяльныя органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. У структуру Камітэта дзяржаўнага кантролю ўваходзяць Дэпартамент фінансавых расследаванняў, Дэпартамент фінансавага маніторынгу і іншыя структурныя падраздзяленні.
У адпаведнасці з Палажэннем аб Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Камітэт дзяржаўнага кантролю вырашае наступныя задачы:
- абарона інтарэсаў дзяржавы ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
- праверка выканання даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кантроль за выкананнем якіх у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ускладзены на Камітэт;
- ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за эфектыўным і рацыянальным выкарыстаннем арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасці;
- ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкананнем актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Парламента Рэспублікі Беларусь, Урада Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў, якія рэгулююць адносіны дзяржаўнай уласнасці, гаспадарчыя, фінансавыя і падатковыя адносіны, а таксама па іншых пытаннях у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- правядзенне комплексных мерапрыемстваў па выяўленні сістэмных парушэнняў заканадаўства і адмоўных тэндэнцый у эканоміцы і сацыяльнай сферы;
- выяўленне нявыкарыстаных рэзерваў павышэння эфектыўнасці эканамічнай дзейнасці, развіцця рэальнага сектара эканомікі;
- папярэджанне, выяўленне і спыненне правапарушэнняў у эканамічнай сферы;
- прыняцце эфектыўных мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
- вядзенне ва ўстаноўленым парадку адміністрацыйнага працэсу;
- выкананне іншых задач у адпаведнасці з законамі і рашэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дзейнасць Камітэта дзяржаўнага кантролю і яго тэрытарыяльных органаў ажыццяўляецца на прынцыпах:
- законнасці;
- захавання і аховы інтарэсаў дзяржавы, правоў і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый;
- адзінства сістэмы органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю і цэнтралізацыі кіравання імі;
- адкрытасці і галоснасці ў той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням заканадаўства аб ахове правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, аб дзяржаўных сакрэтах і іншай тайне, якая ахоўваецца заканадаўчымі актамі;
- прэзумпцыі добрасумленнасці і невінаватасці арганізацый і грамадзян, у адносінах да якіх у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі праводзяцца кантрольныя мерапрыемствы;
- роўнасці правоў і законных інтарэсаў усіх суб'ектаў, якія правяраюцца.
Камітэту дзяржаўнага кантролю прадастаўлены наступныя паўнамоцтвы:
- ажыццяўленне кантрольнай дзейнасці, у тым ліку правядзенне праверак;
- адміністрацыйна-працэсуальная дзейнасць;
- аператыўна-вышуковая дзейнасць;
- крымінальна-працэсуальная дзейнасць і іншыя паўнамоцтвы.
Укараненне новых прагрэсіўных метадаў кантролю, уключаючы аўдыт эфектыўнасці, дазваляюць Камітэту дзяржаўнага кантролю пры зніжэнні кантрольнай нагрузкі на суб'екты гаспадарання атрымліваць аб'ектыўную інфармацыю аб становішчы спраў у рэальным сектары эканомікі, аператыўна вырашаць існуючыя цяжкасці на месцах, пашыраць спектр доследных праблем, а таксама павышаць аператыўнасць і эфектыўнасць кантрольных мерапрыемстваў.
Па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў Камітэт фарміруе канкрэтныя прапановы па вырашэнні выяўленых праблем, устараненню сістэмных прычын і ўмоў, якія перашкаджаюць дасягненню запланаваных мэт, выкарыстанню рэзерваў у эканоміцы і сацыяльнай сферы.
Таксама Камітэт шырока прымяняе розныя формы папераджальнага кантролю і прафілактычных мер, накіраваных на прадухіленне правапарушэнняў.