Галоўная / Дэпартамент фінансавага маніторынгу

Дэпартамент фінансавага маніторынгу

Герб ДФМ
утвораны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
ад 14 верасня 2003 г. № 408 і ў мэтах удасканалення сістэмы мер
па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам,
о фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.

Асноўнымі задачамі Дэпартамента з'яўляюцца: 

  • прыняцце эфектыўных мер па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці; 
  • стварэнне і забеспячэнне функцыянавання аўтаматызаванай сістэмы ўліку, апрацоўкі i аналізу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асобаму кантролю;  
  • ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці. 

У адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь:  

  • вызначае парадак фарміравання аўтаматызаванай сістэмы ўліку, апрацоўкі i аналізу інфармацыі аб фінансавых аперацыях, якія падлягаюць асобаму кантролю; 
  • ажыццяўляе збор і аналіз інфармацыі аб падазроных фінансавых аперацыях; 
  • ва ўстаноўленым парадку правярае інфармацыю, якая паступіла; 
  • выяўляе прыкметы, якія сведчаць аб тым, што фінансавыя аперацыі звязаны з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці; 
  • ва ўстаноўленым парадку ўдзельнічае ў падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, у заключэнні і выкананні міжнародных дагавораў, а ў адпаведных выпадках заключае і выконвае міжнародныя дагаворы міжведамаснага характару па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці; 
  • вывучае міжнародны вопыт і практыку процідзеяння легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці;
  • прымае ўдзел у распрацоўцы і выкананні праграм міжнароднага супрацоўніцтва па пытаннях прадухілення легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці.
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь