Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

20.09.2023

Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю наведалі раней невядомае месца масавага знішчэння мірных грамадзян і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча

Работнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю наведалі раней невядомае месца масавага знішчэння мірных грамадзян і ваеннапалонных ва ўрочышчы Уручча
Работнікі Камітэта дзяржкантролю разам з кіраўніком кантрольнага ведамства Васілём Герасімавым азнаёміліся з раней невядомым месцам масавага пахавання мірных грамадзян і ваеннапалонных у гады Вялікай Айчыннай вайны ва ўрочышчы Уручча.

Паводле архіўных звестак з 1941 па 1944 гады нямецка-фашысцкія акупанты звозілі сюды і расстрэльвалі мірных жыхароў, а таксама вайскоўцаў з Мінска і яго наваколля. Усяго з 2021 года на тэрыторыі дадзенага ляснога масіва выяўлена 13 ям-магіл, з іх 11 - у 2023 годзе. У ямах знойдзены астанкі людзей, кулі і гільзы да агнястрэльнай зброі, а таксама асабістыя рэчы забітых.

У час наведвання месца пахавання прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Беларусі расказаў актуальную інфармацыю аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, працэсуальных дзеяннях і мерапрыемствах,  якія праводзяцца ва ўрочышчы Уручча, звязаных з расследаваннем крымінальнай справы, пошуку іншых месцаў масавага пахавання мірных грамадзян. 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь