Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

11.09.2023

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці выявіў шэраг парушэнняў ва ўстановах культуры

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці выявіў шэраг парушэнняў ва ўстановах культуры
Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці праверыў, як рэалізуюцца мерапрыемствы падпраграмы "Культурная спадчына" Дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі", на рэалізацыю якой толькі на Гродзеншчыне ў 2023 годзе выдзелена 25,8 млн. руб.

Вынікі кантрольных мерапрыемстваў паказалі, што ў асобных установах вобласці не створаны ўмовы па захаванасці музейных прадметаў.

Напрыклад, у фондасховішчы аднаго з музеяў у г. Лідзе адсутнічалі мікракліматычныя ўмовы, неабходная мэбля для захоўвання музейных прадметаў. З-за недастатковай плошчы фондасховішча габарытныя экспанаты захоўваюцца ў калідорах, многія з іх не пранумараваны.

У іншых установах вобласці, якія фінансуюцца ў рамках падпраграмы "Культурная спадчына", выяўлены парушэнні бюджэтнага і падатковага заканадаўства на суму больш за 1,03 млн. руб., якія цягнуць за сабой спагнанне ў бюджэт грашовых сродкаў у суме 884 тыс. руб., і факты прычынення шкоды ў суме 12 тыс. руб. Асноўныя парушэнні - завышэнні штатнай колькасці работнікаў устаноў, не пакрыццё прамых і ўскосных расходаў пры выкананні пазабюджэтнай дзейнасці, неправамернае выкарыстанне падатковых ільгот.

Акрамя таго, дзяржкантралёры ўстанавілі, што адна з гродзенскіх устаноў, якая атрымлівае субсідыю ў рамках рэалізацыі падпраграмы "Культурная спадчына", накіроўвала атрыманы ад культурнай дзейнасці прыбытак у сваё гандлёва-вытворчае падраздзяленне. Такім чынам хаваліся страты (на суму 290,6 тыс. руб.) гэтага падраздзялення.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў выпрацаваны прапановы па ўдасканаленні заканадаўства ў частцы штатнай колькасці ўстаноў, што дасць магчымасць пабудаваць дакладную структуру ўстаноў гэтага напрамку і забяспечыць выкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы ў частцы эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў. Матэрыялы аб прычыненні шкоды накіраваны ў праваахоўныя органы для дачы прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь