Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

22.07.2022

Дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу прыняў удзел у Форуме Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму

Дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу прыняў удзел у Форуме Еўразійскай групы па процідзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванні тэрарызму
Форум Еўразійскай групы па супрацьдзеянні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаванню тэрарызму (ЕАГ) прайшоў 19-21 ліпеня 2022 года ў г.Нур-Султане (Казахстан). Удзел у мерапрыемстве прыняла беларуская дэлегацыя, у склад якой уваходзілі прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, МУС. Узначальваў дэлегацыю дырэктар Дэпартамента фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю Вячаслаў Рэут.

Галоўная тэма форуму - забеспячэнне эфектыўнага выяўлення, расследавання і судовага разгляду крымінальных спраў аб адмыванні злачынных даходаў.

Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі азнаёмілі ўдзельнікаў форуму з практычным вопытам выяўлення і дакументавання, расследавання і судовага разгляду спраў аб легалізацыі даходаў ад карупцыйных, падатковых, мытных і іншых эканамічных злачынстваў. Тэарэтычныя аспекты стандартаў ФАТФ у галіне выяўлення і расследавання спраў аб "адмыванні" злачынных даходаў прадставіў Сакратарыят ФАТФ.

На палях форуму кіраўнікі дэлегацый (у мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі праваахоўных органаў і фінансавых разведак 10 краін) абмеркавалі вынікі маштабнага даследавання ЕАГ - Рэгіянальнай ацэнкі рызык адмывання даходаў і фінансавання тэрарызму і неабходнасць наступнай выпрацоўкі мер па мінімізацыі выяўленых рызык, а таксама пытанні падрыхтоўкі і павышэння для «антыадмывальных» сістэм.

Форум ЕАГ праводзіцца з 2019 года для дзяржаў - членаў гэтай арганізацыі і з'яўляецца значнай інфармацыйнай пляцоўкай у "антыадмывальнай" сферы. Удзел у форуме дае магчымасць прадстаўнікам кампетэнтных органаў абменьвацца практычным вопытам сваёй дзейнасці, сумесна абмяркоўваць міжкраінавыя ініцыятывы і тыпалагічныя даследаванні, якія праводзяцца на пляцоўцы ЕАГ.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь