Галоўная / Дэпартамент фінансавых расследаванняў / Прыём на службу

Прыём на службу

У адпаведнасці з Палажэннем аб праходжанні службы ў органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2007 г. № 660 (далей – Палажэнне аб праходжанні службы), на службу ў органы фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю (далей – органы фінансавых расследаванняў) прымаюцца па кантракце аб службе:
на добраахвотнай аснове грамадзяне, якія дасягнулі 20-гадовага ўзросту, здольныя па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя, узроўню адукацыі выконваць задачы, ускладзеныя на органы фінансавых расследаванняў;
для атрымання вышэйшай адукацыі ў дзённай форме атрымання адукацыі па спецыяльнасцях для органаў фінансавых расследаванняў ва ўстанове вышэйшай адукацыі Міністэрства ўнутраных спраў - грамадзяне, якім у годзе паступлення спаўняецца альбо ўжо споўнілася 17 гадоў, але не старэйшыя за 25 гадоў і якія прайшлі па конкурсе.

На пасады радавога, малодшага, сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу прымаюцца грамадзяне, як правіла, не старэйшыя за 28 гадоў.

Для вызначэння прыдатнасці грамадзян, які паступаюць на службу па стане здароўя да службы ў органах фінансавых расследаванняў, а таксама іх індывідуальных псіхалагічных і псіхафізіялагічных якасцяў праводзяцца медыцынскі агляд і прафесійны псіхафізіялагічны адбор ваенна-ўрачэбнымі камісіямі органаў унутраных спраў.

Грамадзяне не могуць быць прыняты на службу ў выпадку:
учынення раней злачынства;
неадпаведнасці патрабаванням, прадугледжаных пунктамі 11 і 12 Палажэння аб праходжанні службы;
прызнання іх недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымі рашэннем суда, які ўступіў у законную сілу;
адмовы ад праходжання спецыяльнай праверкі і выкарыстання ў дачыненні да іх тэхнічных сродкаў (паліграфа) або працэдуры афармлення допуску да дзяржаўных сакрэтаў;
непрадстаўлення дэкларацыі аб даходах і маёмасці, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, або ўнясення ў яе няпоўных і (або) недакладных звестак;
наяўнасці пацверджанага заключэннем ваенна-ўрачэбнай камісіі органаў унутраных спраў захворвання ці іншага супрацьпаказання, якія перашкаджаюць выкананню імі службовых абавязкаў;
непадпісання пісьмовага абавязацельства па выкананні абмежаванняў, прадугледжаных заканадаўствам аб барацьбе з карупцыяй;
наяўнасці (набыцця) грамадзянства (падданства) замежнай дзяржавы;
прызнання іх не прайшоўшымі ваенную службу па прызыву, не маючы на тое законных падстаў;
у іншых выпадках, устаноўленых заканадаўчымі актамі.

Парадак адбору кандыдатаў на службу, у тым ліку правядзення ў дачыненні да іх спецыяльнай праверкі і выкарыстання тэхнічных сродкаў (паліграфа), устанаўліваецца пастановай Камітэта дзяржаўнага кантролю ад 21 ліпеня 2023 г. № 6.

Для работнікаў, упершыню прынятых на службу, устанаўліваецца папярэдняе выпрабаванне на тэрмін ад трох месяцаў да аднаго года, на працягу якога яны павінны пацвердзіць сваю адпаведнасць пасаддзе, на якую яны прызначаюцца.

Пры нездавальняючым выніку папярэдняга выпрабавання работнік звальняецца з органаў фінансавых расследаванняў.

Пасады радавога і малодшага начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў камплектуюцца на кантрактнай аснове грамадзянамі, якія маюць агульную сярэднюю альбо прафесійна-тэхнічную адукацыю, а таксама грамадзянамі з вышэйшай альбо сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія не маюць воінскіх званняў афіцэраў запасу на кантрактнай аснове.

Пасады сярэдняга і старэйшага начальніцкага складу органаў фінансавых расследаванняў камплектуюцца на кантрактнай аснове грамадзянамі, якія маюць вышэйшую, як правіла, юрыдычную або эканамічную адукацыю.

Для атрымання інфармацыі неабходна звяртацца ў кадравыя падраздзяленні ўпраўленняў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па абласцях, па Мінскай вобласці і г.Мінску па адрасах:

УДФР па Брэсцкай вобласці г.Брэст, вул.Міцкевіча, 3
+375 162 35-24-77, 23-93-13
УДФР па Віцебскай вобласці г.Віцебск, вул.Праўды, 18
+375 212 63-36-29, 63-37-23
УДФР па Гомельскай вобласці г.Гомель, Інтэрнацыянальны праезд, 13
+375 232 33-93-03, 33-93-21
УДФР па Гродзенскай вобласці г.Гродна, вул.Карбышава, 15
+375 152 31-00-47, 31-10-99
УДФР па Мінскай вобласці і г. Мінску г.Мінск, вул.П.Броўкі, 3, к.2
+375 17 350-94-33, 378-47-49
УДФР па Магілеўскай вобласці г.Магілеў, вул.Ціміразеўская, 29
+375 222 41-12-00, 41-10-02

Прыем кандыдатаў усімі кадравымі падраздзяленнямі ажыццяўляецца з 9:00 да 18:00, абед з 13:00 да 14:00.

Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024 XXI Конкурс-Інтэрнэт прэмія ТІБО-2024