У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2008 г. № 414-З «Аб органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь» асноўнымі задачамі органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца:
абарона інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад злачынных і іншых супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забеспячэнне эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства і арганізацый у эканамічнай сферы;
прафілактыка, выяўленне і спыненне злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў у эканамічнай сферы, у тым ліку карупцыйных правапарушэнняў;
ажыццяўленне дазнання па крымiнальных справах, вядзенне адміністрацыйнага працэсу ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй.