![Старшыня Камітэта дзяржкантролю правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Дзяржынскага раёна Старшыня Камітэта дзяржкантролю правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі Дзяржынскага раёна](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_610144_big.jpg)
Адразу некалькі зваротаў паступіла па пытаннях працы гандлёвых аб'ектаў у в. Станькава. Жыхары звярталі ўвагу на недастатковую колькасць магазінаў, у асобных з іх -- на рэалізацыю пратэрмінаванай прадукцыі.
Частка зваротаў датычылася правядзення рамонтных работ на вуліцах Дзяржынска. У асноўным асфальт укладваецца на галоўных вуліцах горада, пры гэтым другарадным дарогам, на думку заяўнікаў, надаецца недастаткова ўвагі.
Яшчэ адзін зварот быў звязаны з падтапленнем зямельнага ўчастка жыхара раённага цэнтра. Паступілі таксама тэлефанаванні па паляпшэнні транспартнага абслугоўвання паміж сельскімі населенымі пунктамі.
Па шэрагу зваротаў Васіль Герасімаў выдаў даручэнні аператыўна разабрацца ў сітуацыі, у тым ліку па выкананні сацыяльных стандартаў пры гандлёвым абслугоўванні жыхароў. Усе звароты застаюцца на кантролі ў КДК. Усе навіны