Міжведамасная камісія па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння створана Пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2021 года № 170.Стварэнне камісіі абумоўлена далейшым удасканаленнем нацыянальнага заканадаўства ў сферы барацьбы з адмываннем грошай, фінансаваннем тэрарызму і фінансаваннем распаўсюджвання зброі масавага паражэння (ПАД/ФТ) з улікам практыкі яго прымянення, а таксама выкананнем міжнародных абавязацельстваў Беларусі па рэалізацыі рэкамендацый Групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай (ФАТФ).
Прававая аснова стварэння каардынуючага органа ў сферы ПАД/ФТ прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. №165-3 «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння». У склад камісіі ўключаны прадстаўнікі дзяржаўных органаў і ДУ «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій».
Узначальвае камісію Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Праца міжведамаснай камісіі нацэлена на правядзенне мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці нацыянальнай «антыадмывачнай» сістэмы, удасканаленне інстытуцыйнага асяроддзя, нарматыўна-прававога рэгулявання, вывучэнне міжнароднага вопыту, умацаванне кадравага і тэхнічнага патэнцыялу, іншыя сумесныя мерапрыемствы дзяржаўных органаў, Адміністрацыі ПВТ у сферы ПАД/ФТ.
Стварэнне міжведамаснай камісіі дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць узаемадзеяння дзяржаўных органаў, Адміністрацыі ПВТ і іншых арганізацый у пытаннях барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму.