Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

17.11.2021

Васіль Герасімаў вывучыў сітуацыю ў ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно»

Васіль Герасімаў вывучыў сітуацыю ў ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно»

Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць вывучыў стан спраў у ААТ «Нафтан» і ААТ «Полацк-Шкловалакно».
У ААТ «Нафтан» кіраўнік кантрольнага ведамства азнаёміўся з ходам будаўніцтва комплексу запаволенага каксавання нафтавых астаткаў. Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы рэалізацыя гэтага інвестыцыйнага праекта знаходзіцца на кантролі КДК. Па выніках наведвання даручана паскорыць будаўнічыя работы, забяспечыць неабходную колькасць працуючых на аб'екце. Заслухаўшы справаздачу кіраўніцтва прадпрыемства аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці, Васіль Герасімаў паставіў задачу актывізаваць работу па эканоміі рэсурсаў і забяспечыць пры гэтым запланаваны аб'ём работ.
Васіль Герасімаў вывучыў ход мадэрнізацыі ААТ «Полацк-Шкловалакно». На сустрэчы з кіраўніцтвам прадпрыемства ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці пашырэння рынкаў збыту прадукцыі (з улікам дыверсіфікацыі) і павелічэння аб'ёмаў вытворчасці.
У другой палове дня адбылася сустрэча з кіраўніцтвам Полацкага райвыканкама і Наваполацкага гарвыканкама, дзе абмеркаваны праблемы развіцця рэгіёнаў. Асноўная задача - прыцягненне інвестыцый у прамысловасць. Кіраўнік КДК асабліва адзначыў, што яе рашэнне будзе садзейнічаць папаўненню даходаў мясцовага бюджэту, выкананню сацыяльных абавязацельстваў і павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва рэгіёну.
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь