Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

23.02.2024

Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Жлобінскага райвыканкама і правёў прамую лінію

Васіль Герасімаў прыняў удзел у пасяджэнні Жлобінскага райвыканкама і правёў прамую лінію
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел 23 лютага 2024 года ў пасяджэнні Жлобінскага райвыканкама і правёў прамую лінію з жыхарамі рэгіёна. На пасяджэнні райвыканкама разгледжана пытанне «Аб непрадукцыйным выбыцці буйной рагатай жывёлы за 2023 год і студзень 2024 года».

Кіраўнік КДК абазначыў недахопы пры рэалізацыі ў раёне мерапрыемстваў Плана дзеянняў Урада і Камітэта дзяржкантролю па ўстараненню прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць непрадукцыйнаму выбыццю буйной рагатай жывёлы, у тым ліку:
па гатоўнасці ферм да зімоўкі, іх агароджы і аснашчэнню відэаназіраннем;
збалансаванасці кармлення жывёлы;
забеспячэнню клеткамі-хаткамі для цялят, выпойванні іх малозівам.

Указана на недапушчальнасць росту падзежу жывёлы і яе звышнарматыўнага непрадукцыйнага выбыцця.

Кіраўнік кантрольнага ведамства акцэнтаваў увагу кіраўніцтва райвыканкама, гаспадарак і службаў раёна на безумоўным выкананні даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па навядзенню парадку ў жывёлагадоўлі (забеспячэнне кадрамі, няўхільнае выкананне ветэрынарна-санітарных правіл і тэхналагічных рэгламентаў пры ўтрыманні і кармленні жывёлы, яе ветабслугоўванні).

Пасля заканчэння пасяджэння выканкама Васіль Герасімаў правёў прамую тэлефонную лінію з жыхарамі раёна. Па выніках разгляду зваротаў дадзены шэраг даручэнняў райвыканкаму.

Таксама Старшыня Камітэта дзяржкантролю наведаў ААТ «БМЗ». З кіраўніцтвам прадпрыемства абмеркаваны пытанні вытворча-гаспадарчай дзейнасці таварыства і перспектывы яго развіцця.

Акрамя таго, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Васіль Герасімаў усклаў кветкі да Абеліска воінам вызваліцелям 63-га стралковага корпуса ў г. Жлобіне, якія загінулі ў баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Урачыстая цырымонія суправаджалася хвілінай маўчання. 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь