Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

20.07.2023

У Мінску спынена злачынная дзейнасць прыватных кампаній у сферы таксі

У Мінску спынена злачынная дзейнасць прыватных кампаній у сферы таксі
Работнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю па Мінскай вобласці і Мінску спынена супрацьпраўная дзейнасць грамадзян Туркменістана, якія арганізавалі ў Мінску бізнес у сферы пасажырскіх перавозак з выкарыстаннем электроннага сэрвісу Яндекс.Таксі.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што арганізатары незаконнай дзейнасці з 2022 года да гэтага часу рэгістравалі суб'екты гаспадарання, кіраўнікамі якіх выступалі замежныя грамадзяне. Удзельнікі злачыннай групы набіралі вадзіцеляў, пераважна сярод сваіх суайчыннікаў і аказвалі паслугі па перавозцы пасажыраў па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

У мэтах канспірацыі пасля некалькіх месяцаў працы суб'екты гаспадарання спынялі сваю дзейнасць, а вадзіцелі пераводзіліся на новазарэгістраваныя фірмы. Усяго ў злачыннай схеме выкарыстоўвалася больш за 7 арганізацый.

Устаноўлена, што атрыманая ад аказання паслуг выручка утойвалася ад падаткаабкладання (усяго было ўтоена больш за 5 млн. рублёў). Частка гэтых сродкаў выкарыстоўвалася на выплату заработнай платы вадзіцелям таксі "ў канверце", а частка на асабістыя патрэбы ўдзельнікаў групы. Усяго шэры заробак атрымлівалі больш за 800 вадзіцеляў.

Нанесены ўрон дзяржаве ацэньваецца ў памеры больш як 2 млн. рублёў. У адносінах арганізатараў злачыннага бізнесу распачаты крымінальныя справы. Падчас праведзеных вобыскаў канфіскаваны бухгалтарскія дакументы, камп'ютарная тэхніка, мабільныя тэлефоны, электронныя ключы кіравання, якія пацвярджаюць злачынны характар дзейнасці.

Трэба адзначыць, што адзін з арганізатараў спрабаваў выехаць з краіны і быў затрыманы ў аэрапорце. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Ён поўнасцю прызнаў віну і дае прызнальныя паказанні.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь