Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

18.08.2022

У Камітэце дзяржаўнага кантролю падвялі вынікі працы за першае паўгоддзе 2022 года і абазначылі задачы да канца года

У Камітэце дзяржаўнага кантролю падвялі вынікі працы за першае паўгоддзе 2022 года і абазначылі задачы да канца года
Вынікі працы падвялі на пашыраным паседжанні калегіі КДК пад старшынствам кіраўніка Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіля Герасімава. Таксама на пасяджэнні абазначылі задачы, на якіх трэба сканцэнтравацца да канца года.

Прыярытэтная задача, якую паставіў кіраўнік ведамства - дапамагчы эканоміцы развівацца ў сучасных няпростых рэаліях і гарантаваць эканамічную бяспеку краіны. Пільная ўвага работнікаў камітэта будзе накіравана на прыняцце прэвентыўных мер, а таксама на папярэджанне негатыўных наступстваў работы ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі.

На першым плане сёння - развіццё рэгіёнаў. Кіраўнікам усіх абласных камітэтаў дзяржаўнага кантролю была дакладна пастаўлена задача - быць стратэгічным памочнікам у гэтых працэсах і садзейнічаць дасягненню доўгатэрміновых мэт.

Першачарговая задача - выяўленне рэзерваў, якія не выкарыстоўваюцца, павышэння эфектыўнасці эканамічнай дзейнасці і развіцця рэальнага сектара эканомікі, пашырэнне практыкі прадастаўлення заснаваных на выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў рэкамендацый па важных і стратэгічных для краіны пытаннях.

На пасяджэнні разглядаліся пытанні павышэння эфектыўнасці кантролю за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, за работай эканомікі ва ўмовах санкцыйнага націску.

Будзе ўзмоцнены кантроль за работай аграпрамысловага комплексу. На першым месцы - ход уборачнай кампаніі і нарыхтоўка кармоў, вырашэнне пытанняў недапушчэння падзежу буйной рагатай жывёлы, забеспячэнне загрузкі мяса- і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.

Асаблівую ўвагу калегія КДК удзяліла задачам па фарміраванні стабілізацыйных фондаў краіны, кантролі за станам спажывецкага рынку і цэнамі.

Таксама абмеркаваны пытанні кантролю за работай лесагаспадарчай галіны, завяршэннем устаранення наступстваў непагадзі і ліквідацыі буралому.

Сітуацыя з даўгабудамі па ўсёй краіне застанецца пад пільнай увагай кантралёраў.

Яшчэ адзін важны напрамак - супрацьдзеянне неабгрунтаванаму пасярэдніцтву, падатковым злачынствам (у тым ліку выплатам заработнай платы "ў канвертах") і фінансаванню дэструктыўных працэсаў. У адносінах да такіх правапарушэнняў будуць прымацца жорсткія меры рэагавання.

За шэсць месяцаў 2022 года па выніках кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў органамі Камітэта дзяржаўнага кантролю зэканомлена, прадухілена выплат дзяржаўных сродкаў на суму 80,8 млн. рублёў, спагнана, адноўлена ў бюджэт і накіравана ў даход дзяржавы грашовых сродкаў і матэрыяльных каштоўнасцей на суму больш за 263 млн. рублёў.

Па выніках праверак, праведзеных органамі дзяржкантролю, у праваахоўныя органы накіравана 612 матэрыялаў, па якіх узбуджана 198 крымінальных спраў. Да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 2059 чалавек, з іх 21 вызвалены ад пасад.

Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта выяўлена 393 злачынствы, у тым ліку 200 адносяцца да катэгорыі цяжкіх. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 99 фізічных і 107 юрыдычных асоб.

Дэпартаментам фінансавага маніторынгу Камітэта ў першым паўгоддзі накіраваны 642 інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы праваахоўным і кантралюючым органам Рэспублікі Беларусь, падраздзяленням фінансавай разведкі замежных дзяржаў, у тым ліку аб выяўленых падазроных фінансавых аперацыях. З выкарыстаннем гэтай інфармацыі выяўлены 183 злачынствы.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь