Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

27.09.2023

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у XХ сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю краін СНД

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у XХ сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю краін СНД
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у ХХ сесіі Савета кіраўнікоў вышэйшых органаў фінансавага кантролю краін СНД. Мерапрыемства адбылося сёння ў фармаце відэаканферэнцыі. Удзел у сесіі прынялі кіраўнікі вышэйшых органаў фінансавага кантролю (ВОФК) Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Расіі, Узбекістана.

Галоўнай тэмай сесіі сталі пытанні забеспячэння незалежнасці дзяржаўнага кантролю і аўдыту. Кіраўнікі ВОФК выступілі з дакладамі, у якіх праінфармавалі аб асаблівасцях ажыццяўлення кантрольнай і аўдытарскай дзейнасці ў праламленні на пытанні незалежнасці вышэйшых органаў фінансавага кантролю.

У сваім выступленні Васіль Герасімаў адзначыў, што незалежнасць кантрольнага органа Беларусі забяспечваецца заканадаўча - Камітэт дзяржкантролю з'яўляецца канстытуцыйным органам, падсправаздачным Прэзідэнту Беларусі. Кіраўнік КДК праінфармаваў аб функцыях, задачах і паўнамоцтвах Камітэта дзяржкантролю, адзначыўшы, што ведамства каардынуе работу ўсіх кантралюючых і наглядных органаў у краіне.

Пры правядзенні кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў акцэнт зроблены на прафілактыку правапарушэнняў, пры гэтым у сваёй дзейнасці КДК не толькі выяўляе парушэнні, але і выкрывае праблемы і выпрацоўвае прапановы па іх вырашэнні. Таксама Камітэт дзяржкантролю дабіваецца выканання прынятых ведамствам рашэнняў.

На заканчэнне выступлення Васіль Герасімаў дадаў, што вышэйшыя органы аўдыту здольны якасна дапоўніць нацыянальныя намаганні і станоўчыя вынікі па ўстойліваму развіццю сваіх краін.

Таксама падчас сесіі ўдзельнікі былі праінфармаваныя аб дзейнасці Рабочай групы па распрацоўцы стандартаў дзяржаўнага фінансавага кантролю для ВОФК краін СНД і Сакратарыята Савета. Абмеркаваны план работы Савета ў перыяд паміж XX і XXI сесіямі.

Па выніках пасяджэння прынята Рэзалюцыя і Рашэнне ХХ сесіі Савета. 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь