



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны

19.09.2022
Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці
Намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Станіслаў Наркевіч прыняў удзел у пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці, на якім падведзены вынікі працы абласнога камітэта за мінулы перыяд 2022 года і вызначаны асноўныя задачы да канца года. У бягучым годзе прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці Камітэта дзяржкантролю Брэсцкай вобласці заставаліся кантроль за мэтавым і эфектыўным расходаваннем бюджэтных сродкаў, выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, выкананнем заканадаўства ў сферы фінансавых, бюджэтных і падатковых адносін.
У першым паўгоддзі 2022 года дзяржкантралёрамі вобласці праведзена 11 праверак і 43 маніторынгу. Па іх выніках у бюджэт паступіла 12,8 млн. руб., узбуджана 33 крымінальныя справы.
Камітэтам дзяржкантролю Брэсцкай вобласці будзе прадоўжаны кантроль за якасным і своечасовым выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, мерапрыемстваў дзяржаўных і рэгіянальных праграм, захаваннем ва ўсіх галінах і сферах рэжыму эканоміі і беражлівасці, выключэннем нядобрасумленнага пасярэдніцтва, імпартазамяшчэннем, іншымі пытаннямі.
Пасля заканчэння пасяджэння калегіі Станіслаў Наркевіч наведаў транспартна-лагістычны цэнтр РУП "Белмытсэрвіс", дзе азнаёміўся з арганізацыяй аказання паслуг па перагрузцы тавараў і перачэпцы рухомага саставу, абумоўленых дзеючымі абмежаваннямі па перамяшчэнню транспартных сродкаў.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
27.01.2023
Дзмітрый Баско прыняў удзел у пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама і наведаў шэраг прадпрыемстваў
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
