



Галоўная
>
Прэс-цэнтр
> Навіны
Прэс-цэнтр
Навіны

03.11.2022
Пасля ўмяшання КДК вырашана праблема сям'і з Пастаўскага раёна па ўладкаванні электрычнага ацяплення ў доме
Падчас прыёму грамадзян у ААТ "Пастаўскі малочны завод" да Старшыні Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава звярнулася жыхарка Пастаўскага раёна. Жанчына прасіла аказаць садзейнічанне ў пераабсталяванні за яе кошт сістэмы пячнога ацяплення жылога памяшкання сацыяльнага карыстання. Для гэтага ў заяўніцы мелася важкая прычына - на яе ўтрыманні знаходзіцца дзіця-інвалід, які самастойна не можа падтрымліваць камфортную тэмпературу паветра ў доме. Раней з гэтай просьбай жанчына звярталася ў мясцовыя органы ўлады і ў арганізацыю ЖКГ, дзе ёй адмовілі.
Па даручэнні Старшыні КДК праблемнае пытанне было вывучана Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці. З Пастаўскім райвыканкамам прапрацаваны варыянты ўдзелу заяўніцы ў фінансаванні работ па пераўладкаванні сістэмы ацяплення жылога памяшкання.
Цяпер праблема вырашана, будаўнічыя работы па ўладкаванні электраацяплення ў доме выкананы да пачатку ацяпляльнага перыяду.
Відэа
Фотагалерэя
Навіны
Публікацыі пра КДК
© Камітэт дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, 2011-2020 г.
