Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

25.07.2022

Камітэтам дзяржкантролю выяўлены і спынены факты неабгрунтаванага расходавання сродкаў пры закупках аўтатранспарту

Камітэтам дзяржкантролю выяўлены і спынены факты неабгрунтаванага расходавання сродкаў пры закупках аўтатранспарту
Камітэт дзяржаўнага кантролю працягвае кантроль за эфектыўным і эканомным расходаваннем сродкаў дзяржаўнымі арганізацыямі.

Вывучана сітуацыя з закупкай аўтатранспарту. Устаноўлены факты неабгрунтаванага набыцця аўтамабіляў люксавай камплектацыі цэнтрамі гігіены і эпідэміялогіі.

Напрыклад, у 2022 годзе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя закупіў аўтамабіль Geely Atlas Pro у камплектацыі Luxury коштам 79,6 тыс. руб., а Баранавіцкі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі набыў аналагічны аўтамабіль у лізінг у такой жа камплектацыі за 76, 2 тыс. руб.

Пры гэтым на закупку люксавых аўтамабіляў затрачаны сродкі, атрыманыя ад аказання платных паслуг у перыяд пандэміі, якія трэба было накіраваць на ўмацаванне матэрыяльнай базы ўстаноў і набыццё медыцынскага абсталявання.

У шэрагу выпадкаў папярэджана расходаванне бюджэтных сродкаў на набыццё службовага аўтатранспарту па неабгрунтавана высокіх цэнах. Так, па патрабаванню Камітэта дзяржкантролю скарочаны выдаткі Сенненскага райвыканкама на закупку ў 2022 годзе службовага аўтамабіля коштам 90 тыс. руб.

Таксама Камітэтам дзяржкантролю прызнана неабгрунтаванай запланаваная ДЛПУ «Верхнядзвінская раённая ветэрынарная станцыя» ў другім паўгоддзі 2022 года закупка за кошт бюджэтных сродкаў легкавога аўтамабіля (на балансе ўстановы ўжо ёсць 7 аўтамабіляў, 2 з якіх набыты ў 2019 годзе).

Акрамя таго, дзяржкантралёрамі прапанавана Віцебскаму аблвыканкаму перагледзець пытанне неабходнасці набыцця спецыяльных аўтамабіляў для 7 раённых цэнтраў гігіены ў другім паўгоддзі б.г. на агульную суму 475 тыс. руб., а Верхнядзвінскаму, Докшыцкаму і Міёрскаму райвыканкамам выключыць з раённых бюджэтаў запланаваныя закупкі аўтамабіляў для сельвыканкамаў на агульную суму 240 тыс. руб.

Нараўне з фактамі неабгрунтаваных закупак аўтатранспарту, выяўлены выпадкі пераплаты дзяржаўных сродкаў нядобрасумленным пасрэднікам пры закупках імпартнай аўтатэхнікі. Так, лесагаспадарчымі ўстановамі Гродзенскай вобласці было набыта 28 імпартных транспартных сродкаў агульным коштам 964,6 тыс. руб., якія пастаўляліся праз пасрэднікаў. Пераплата за іх паслугі склала 194,6 тыс. руб.

Па выяўленых фактах неабгрунтаванага выкарыстання сродкаў для набыцця аўтатранспарту ў адносінах да службовых асоб будуць прыняты меры рэагавання.

Кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытанні эканомнага расходавання сродкаў дзяржаўнымі арганізацыямі працягваюцца. 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь