Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

14.09.2022

Калегія Камітэта дзяржкантролю разгледзела ход выканання Праграмы развіцця Аршанскага раёна

Калегія Камітэта дзяржкантролю разгледзела ход выканання Праграмы развіцця Аршанскага раёна
Выязное пасяджэнне калегіі Камітэта дзяржкантролю, на якім разгледжаны ход выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па развіццю Аршанскага раёна, прайшло 14 верасня 2022 года ў Оршы. Мерапрыемства правёў кіраўнік кантрольнага ведамства Васіль Герасімаў. Для ўдзелу ў пасяджэнні калегіі былі запрошаны віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Са справаздачамі аб выкананні мерапрыемстваў Праграмы развіцця Аршанскага раёна выступілі кіраўнікі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту, архітэктуры і будаўніцтва.

Старшыня Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў адзначыў, што яшчэ ў 2017 годзе Кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача істотна палепшыць сітуацыю ў Оршы, на працягу кароткага прамежку часу забяспечыць нармальнае функцыянаванне эканомікі Аршанскага раёна, сканцэнтраваўшы асаблівыя намаганні на развіцці прамысловых прадпрыемстваў.

На фінансаванне прадугледжаных Праграмай развіцця Аршанскага раёна мерапрыемстваў з 2018 года накіравана 2 млрд. руб. бюджэтных сродкаў і ўласных сродкаў арганізацый і прадпрыемстваў.

Прынятыя меры дазволілі значна нарасціць прамысловы патэнцыял Аршанскага раёна (на прадпрыемствах рэалізуюцца значныя для краіны інвестпраекты, пабудаваны новыя цэхі, набыта сучаснае абсталяванне) і развіць сацыяльную інфраструктуру.

У той жа час калегіяй адзначаны праблемныя пытанні, якія перашкаджаюць эфектыўнай рэалізацыі Праграмы. Цяпер з 353 мерапрыемстваў праграмы выканана толькі 138.

«Па факце маем невыкананне даручэння Кіраўніка дзяржавы па выхадзе Аршанскага раёна на тэмпы росту вышэй за сярэднеабласныя. Не вырашаны пытанні занятасці насельніцтва і заработнай платы. Вырасла датацыйнасць бюджэту Аршанскага раёна. Дадзеныя льготы не стымулявалі прытоку працоўнай сілы і стварэння новых прадпрыемстваў», - падкрэсліў Васіль Герасімаў.

У цэлым, не дасягнуты запланаваныя аб'ёмы прамысловай вытворчасці і экспарту тавараў. Так, на 11 з 14 прамысловых прадпрыемствах не прагназуецца выкананне ў 2022 годзе шэрага даведзеных мэтавых паказчыкаў.

Значныя сродкі ўкладзены ў рэалізацыю мерапрыемстваў падпраграмы "Аграпрамысловы комплекс". Ёсць вынік - пабудаваны новы цэх забою жывёлы ў ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат", уведзена сучасная малочнатаварная ферма "Чурылава" на 2000 галоў дойнага статка і інш.

У той жа час устаноўлены Праграмай тэмп росту вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў Аршанскім раёне не забяспечаны, што стала вынікам незахавання тэхналогіі вытворчасці сельгаспрадукцыі і не завяршэння рэалізацыі буйных інвестпраектаў.

Старшыня КДК адзначыў, што асноўная задача сённяшняга пасяджэння калегіі - прадметна і прынцыпова абмеркаваць праблемныя пытанні развіцця Аршанскага раёна, выканання даручэнняў Прэзідэнта і выпрацаваць алгарытм далейшых дзеянняў, у тым ліку ацаніць здольнасць кадраў вырашаць пастаўленыя задачы.

"Сёння патрэбны рэальны вынік па канкрэтных прадпрыемствах і мэтанакіраваная работа ўсёй вертыкалі ўлады", - падкрэсліў Васіль Герасімаў.

Канкрэтныя прапановы па павышэнні эфектыўнасці рэалізацыі праектаў разгледжаны па кожным з прадпрыемстваў, уключаных у Праграму. Калегія пастанавіла забяспечыць прыняцце мер па скарачэнні адставання рэалізацыі інвестпраектаў. Персанальную адказнасць за гэта будуць несці кіраўнікі міністэрстваў, старшыні Віцебскага аблвыканкама і Аршанскага райвыканкама. Унесены прапановы аб прыцягненні да адказнасці (аж да вызвалення ад пасады) па асобных кіраўніках прадпрыемстваў Аршанскага раёна, якія не выканалі даведзеныя паказчыкі і заданні.

Пасля заканчэння пасяджэння кіраўнік КДК вывучыў сітуацыю на шэрагу прадпрыемстваў рэгіёну: ён азнаёміўся з работай ААТ "Завод ПАК", Аршанскага мясакансервавага камбіната, ААТ "Амкадор-КЭЗ", а таксама наведаў пляцоўку прадпрыемства з поўным цыклам паглыбленай перапрацоўкі драўніны ў пасёлку Коханава.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь