Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

05.09.2023

Буйны дэвелопер Віцебска недаплаціў больш за 2,5 млн рублёў падаткаў

Буйны дэвелопер Віцебска недаплаціў больш за 2,5 млн рублёў падаткаў
Фінансавай міліцыяй сумесна з Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці спынена супрацьпраўная схема ўхілення ад выплаты падаткаў, арганізаваная сям'ёй бізнесменаў з Віцебска, якія на працягу 8 гадоў ажыццяўлялі дзейнасць па здачы ў арэнду камерцыйнай нерухомасці.

Ва ўласнасці гэтай сям'і знаходзілася больш за 65 аб'ектаў нерухомай маёмасці, у тым ліку буйны гандлёвы цэнтр, адзін з рынкаў горада, складскія памяшканні.

З мэтай ухілення ад выплаты падаткаў галава сямейства, зарэгістраваны ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, арганізаваў рэгістрацыю яшчэ 6 узаемазалежных і падкантрольных суб'ектаў гаспадарання, якія займаліся тым жа відам дзейнасці, пры гэтым прымянялі спецыяльны рэжым падаткаабкладання. Паміж гэтымі суб'ектамі гаспадарання бізнесмен штучна размеркаваў гандлёвыя аб'екты і атрыманую ад іх здачы ў арэнду выручку.

Фінансавай міліцыяй быў устаноўлены цэлы шэраг прыкмет, якія паказваюць на наяўнасць супрацьпраўнай схемы мінімізацыі падаткаў: кампаніі вялі агульны бізнес, кіраванне іх дзейнасцю фактычна ажыццяўлялася адной асобай, офісныя памяшканні ўсіх суб'ектаў гаспадарання знаходзіліся па адным юрыдычным адрасе і іншыя.

У выніку неабгрунтаванага выкарыстання льготнага рэжыму падаткаабкладання бізнесмен ухіліўся ад выплаты падаткаў на агульную суму не менш як 2,5 млн. руб.

У дачыненні да яго і 4 саўдзельнікаў супрацьпраўнай дзейнасці ўпраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Віцебскай вобласці распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў). Праведзены 8 вобыскаў, накладзены арышт на 65 аб'ектаў нерухомай маёмасці падазраваных агульным коштам 94,8 млн. руб.

Кіраўнік супрацьпраўнай схемы затрыманы.

Зараз падазроныя па крымінальнай справе даюць прызнальныя паказанні. Прымаюцца меры па кампенсацыі прычыненага ўрону. У добраахвотным парадку імі пералічана ў бюджэт 330 тыс.руб. 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь