Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

02.09.2022

Больш за 100 службовых асоб прыцягнута да адказнасці за парушэнні тэхналагічных рэгламентаў нарыхтоўкі і захоўвання травяных кармоў

Больш за 100 службовых асоб прыцягнута да адказнасці за парушэнні тэхналагічных рэгламентаў нарыхтоўкі і захоўвання травяных кармоў
Камітэтам дзяржаўнага кантролю працягваецца кантроль па пытаннях захавання тэхналагічных рэгламентаў пры нарыхтоўцы і захоўванні травяных кармоў.

У жніўні б.г. у 259 гаспадарках абследавана 1226 сянажна-сіласных траншэй з закладзенымі на захоўванне кармамі.

Устаноўлена, што асобнымі сельгасарганізацыямі не забяспечана належнае захоўванне нарыхтаваных травяных кармоў, што прывяло да зніжэння іх якасці. У шэрагу гаспадарак выяўлены факты псуты кармоў (у некаторых траншэях кормы былі падтоплены і пакрыты цвіллю).

Напрыклад, на МТФ "Комплекс" ААТ "1-я Мінская птушкафабрыка" Мінскага раёна (на 10.08.2022) сіласна-сянажныя траншэі былі падтоплены, закладзены ў асобныя з іх корм мінулых гадоў меў гніласны пах (арыентыровачна аб'ёмам больш за 2000 т). У ААТ "Любінава" Міёрскага раёна на 12.08.2022 на ферме "Любінава" паглыбленая траншэя, у якой закладзена 500 т сенажу, была падтоплена вадой (плёнка на траншэі не была склеена, сянаж падвяргаўся псуты). За невыкананне тэхналогіі закладкі кармоў да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 3 спецыялісты гаспадаркі.

У КСУП "Кракаўка" Ашмянскага раёна ўстаноўлены факт псуты кармоў, закладзеных у 2021 г. у сянажна-сіласную траншэю, якая ў парушэнне тэхналагічнага рэгламенту нарыхтоўкі травяных кармоў была накрыта саломай. Цяпер па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю праводзяцца мерапрыемствы па кампенсацыі ўрону з вінаватых асоб.

Выяўлены факты, калі нарыхтаваная сянажная маса не адпавядала патрабаванай вільготнасці, у выніку няякаснай трамбоўкі адбывалася яе самасаграванне, а ў шэрагу гаспадарак кармы закладваліся на захоўванне ў траншэі з перавышэннем нарматыўнага (3 дні) тэрміну.

Напрыклад, у СВК "Гігант" Бабруйскага раёна закладка сянажнай траншэі на МТФ в.Бірча (835 т) праводзілася 6 дзён, на МТФ в.Вялікія Бортнікі (1030 т) - 5 дзён. У КУСП «Мішневічы» Шумілінскага раёна на 17.08.2022 ва ўрочышчы «Старыновічы» сянаж закладваўся ў капец (320 тон), яго трамбоўка не вялася, што прыводзіла да самасагравання нарыхтаванай травяной масы.

Кантрольныя мерапрыемствы паказалі, што не забяспечваецца нарошчванне аб'ёмаў закладкі кармоў з выкарыстаннем палімерных матэрыялаў. Па гэтай тэхналогіі нарыхтавана сенажу толькі 47,4 працэнта да плана (487,7 тыс. т), або 81 працэнт да ўзроўню 2021 года.

Па выніках праведзеных абследаванняў Камітэтам дзяржкантролю накіравана 142 прадпісанні мясцовым органам улады для прыняцця мер рэагавання. Да адказнасці прыцягнута больш за 100 службовых асоб райвыканкамаў і сельгасарганізацый. Па выяўленых фактах псавання кармоў іх кошт прад'яўлены да кампенсацыі вінаватым асобам, па трох фактах матэрыялы перададзены для дачы прававой ацэнкі.
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь