220030, г. Мінск, вул. К.Маркса, 3
тэл. прыёмнай 327 24 22
Нарадзіўся ў 1975 годзе ў г. Мінску.
У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 2014 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 1997 годзе пачаў працоўную дзейнасць на пасадзе галоўнага спецыяліста аддзела заканадаўства Упраўлення заканадаўства і міжнародных адносін Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, у 1999 годзе прызначаны начальнікам гэтага аддзела, у 2000 годзе - начальнікам Упраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь.
У 2003-2012 гадах працаваў начальнікам галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у 2012-2016 гадах - старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці.
У 2016 годзе прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці, у 2017 годзе - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Брэсцкай вобласці.
З верасня 2018 года займаў пасаду намесніка Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
З чэрвеня 2019 года - першы намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
3 верасня 2020 г. прызначаны выконваючым абавязкi Старшынi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
26 студзеня 2021 г. прызначаны Старшыней Камiтэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.
Узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” і ордэнам Пашаны.