![Васіль Герасімаў правядзе 31 студзеня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме Васіль Герасімаў правядзе 31 студзеня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_491275_big.jpg)
Жыхарам Дзятлаўскага раёна дадзена магчымасць выказаць прапановы па актуальных праблемах развіцця рэгіёна, паведаміць першаму намесніку кіраўніка кантрольнага ведамства аб фактах парушэння заканадаўства і выпадках безгаспадарчасці, падзяліцца сваім меркаваннем аб рабоце службовых асоб выканкамаў, прадпрыемстваў і арганізацый, кантралюючых і наглядных органаў, а таксама звярнуцца з іншымі пытаннямі, якія адносяцца да кампетэнцыі Камітэта дзяржкантролю.
Будзе прааналізаваны кожны зварот, дадзена аб'ектыўная ацэнка выкладзеным фактам. Асаблівая ўвага будзе нададзена канструктыўным прапановам грамадзян.
Звярнуцца на прамую лінію можна па тэлефоне 8(01563) 61 2 51.
Папярэдні запіс на асабісты прыём вядзецца па тэлефоне 8(01563) 61 2 51. Усе навіны