![Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_924787_big.jpg)
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў правёў прыём грамадзян у Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.
На асабісты прыём да кіраўніка кантрольнага ведамства звярнуліся два дольшчыка жылога комплексу «Лазурыт» у Мінску па пытанні невыканання нарматыўных і дагаворных тэрмінаў будаўніцтва. У адпаведнасці з заключаным дагаворам увод аб'екта (заказчыкам выступае КУП «УКБ Мінгарвыканкама») быў намечаны на 15 жніўня 2020 года.
Зварот, які паступіў у ходзе прыёму, ўзяты на кантроль. Заяўнікі атрымаюць адказ у адпаведнасці з заканадаўствам. Усе навіны