![Уладальнікі крам адзення утойвалі выручку і плацілі работнікам заробак «у канвертах» Уладальнікі крам адзення утойвалі выручку і плацілі работнікам заробак «у канвертах»](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_466328_big.jpg)
Як устанавілі работнікі органаў фінансавых расследаванняў, частка атрыманых гандлёвымі аб'ектамі даходаў хавалася ад падаткаабкладання. Кіраўнікі кампаній (адзін з іх з'яўляўся таксама сузаснавальнікам другога таварыства), прадставілі ў падатковыя органы недакладныя звесткі аб выплаце падаткаў, схаваўшы ад падатковага ўліку атрыманую выручку на суму больш за 340 тыс. рублёў і 297 тыс. рублёў адпаведна. Гэтыя грошы, абыходзячы падаткаабкладанне, накіроўваліся на выплату зарплаты «ў канверце» прадаўцам, а таксама асабістыя выдаткі уласнікаў бізнесу.
На працягу 2020-2022 гадоў зарплату «ў канверце» атрымлівалі 26 работнікаў кампаній. Пры гэтым з заработнай платы, выплачанай без адлюстравання ва ўліку таварыстваў, не быў выплачаны падаходны падатак з фізічных асоб на агульную суму больш за 227 тыс. рублёў.
У дачыненні да кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання, якія арганізавалі супрацьпраўную схему, УСК па Гродзенскай вобласці распачаты крымінальныя справы па ч.2 арт.243-1 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выканання абавязкаў падатковага агента па пералічэнні падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Усе навіны