![Участак лесу каля Мінска, які пацярпеў гэтым летам ад ураганнага ветру, засаджаны саджанцамі хвойных дрэў і бярозы Участак лесу каля Мінска, які пацярпеў гэтым летам ад ураганнага ветру, засаджаны саджанцамі хвойных дрэў і бярозы](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_912849_big.jpg)
Больш за 100 чалавек, сярод іх каля паловы работнікі кантрольнага ведамства, працавалі на пасадцы саджанцаў елкі, хвоі і бярозы. Увогуле ўдалося правесці работы на плошчы больш за тры гектары.
У пасадцы лесу ўдзельнічалі кіраўнік КДК Васіль Герасімаў і старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў.
Таксама работнікі цэнтральнага апарата Камітэта дзяржкантролю наводзілі сёння парадак у скверы ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы, прыбіраючы ад смецця і апалага лісця паркавую тэрыторыю. Усе навіны