![У момант атрымання хабару ў Мінску затрыманы кіраўнік аддзела унітарнага прадпрыемства У момант атрымання хабару ў Мінску затрыманы кіраўнік аддзела унітарнага прадпрыемства](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_728227_big.jpg)
Устаноўлена, што былы работнік гэтага прадпрыемства, які з'яўляецца цяпер дырэктарам камерцыйнай фірмы, спрабаваў станоўча для сябе вырашыць пытанне па пастаўцы камплектуючых у адрас унітарнага прадпрыемства. З гэтай мэтай ён перадаў праз пасярэдніка хабар у суме 18 тыс. рублёў кіраўніку аддзела унітарнага прадпрыемства за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю пры правядзенні тэндэру.
У выніку зладжаных дзеянняў супрацоўнікаў фінансавай міліцыі прадстаўнік унітарнага прадпрыемства быў затрыманы ў момант атрымання хабару.
Узбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да службовай асобы унітарнага прадпрыемства (атрыманне хабару ў буйным памеры) і ў дачыненні да дырэктара фірмы (падбухторванне да дачы хабару).
Цяпер работнікамі фінансавай міліцыі праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў па выяўленні іншых асоб, якія маюць дачыненне да ўчынення карупцыйных злачынстваў у гэтым унітарным прадпрыемстве. Усе навіны