![У Мінску спынена злачынная дзейнасць прыватных кампаній у сферы таксі У Мінску спынена злачынная дзейнасць прыватных кампаній у сферы таксі](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_729401_big.jpg)
У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што арганізатары незаконнай дзейнасці з 2022 года да гэтага часу рэгістравалі суб'екты гаспадарання, кіраўнікамі якіх выступалі замежныя грамадзяне. Удзельнікі злачыннай групы набіралі вадзіцеляў, пераважна сярод сваіх суайчыннікаў і аказвалі паслугі па перавозцы пасажыраў па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У мэтах канспірацыі пасля некалькіх месяцаў працы суб'екты гаспадарання спынялі сваю дзейнасць, а вадзіцелі пераводзіліся на новазарэгістраваныя фірмы. Усяго ў злачыннай схеме выкарыстоўвалася больш за 7 арганізацый.
Устаноўлена, што атрыманая ад аказання паслуг выручка утойвалася ад падаткаабкладання (усяго было ўтоена больш за 5 млн. рублёў). Частка гэтых сродкаў выкарыстоўвалася на выплату заработнай платы вадзіцелям таксі "ў канверце", а частка на асабістыя патрэбы ўдзельнікаў групы. Усяго шэры заробак атрымлівалі больш за 800 вадзіцеляў.
Нанесены ўрон дзяржаве ацэньваецца ў памеры больш як 2 млн. рублёў. У адносінах арганізатараў злачыннага бізнесу распачаты крымінальныя справы. Падчас праведзеных вобыскаў канфіскаваны бухгалтарскія дакументы, камп'ютарная тэхніка, мабільныя тэлефоны, электронныя ключы кіравання, якія пацвярджаюць злачынны характар дзейнасці.
Трэба адзначыць, што адзін з арганізатараў спрабаваў выехаць з краіны і быў затрыманы ў аэрапорце. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Ён поўнасцю прызнаў віну і дае прызнальныя паказанні. Усе навіны