![У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў прайшла цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, выпушчанай да 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў Беларусі У Дэпартаменце фінансавых расследаванняў прайшла цырымонія гашэння канверта з арыгінальнай маркай, выпушчанай да 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў Беларусі](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_339199_big.jpg)
Выпуск канверта з маркай у свабоднае абарачэнне ажыццёўлены ў ліпені бягучага года і прымеркаваны да 30-годдзя ўтварэння органаў фінансавых расследаванняў Беларусі, якія вядуць адлік сваёй гісторыі з 5 жніўня 1992 года. Тыраж складае 20 тыс. экзэмпляраў. З адваротнага боку канверта змяшчаецца невялікая гістарычная даведка аб органах фінансавых расследаванняў Беларусі.
Паштовы праект падрыхтаваны ў цесным супрацоўніцтве Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і РУП "Белпошта".
У цырымоніі гашэння канверта і паштовай маркі прынялі ўдзел намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю - дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў і Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. Усе навіны