![Старшыня Камітэта дзяржкантролю ўручыў пашпарты юным беларусам у Дзень Канстытуцыі Старшыня Камітэта дзяржкантролю ўручыў пашпарты юным беларусам у Дзень Канстытуцыі](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_141812_big.jpg)
Старшыня кантрольнага ведамства Васіль Герасімаў уручыў першыя пашпарты 11 юнакам і дзяўчатам з г. Мінска і Мінскай вобласці. Усе яны з'яўляюцца пераможцамі і лаўрэатамі прадметных алімпіяд, музычных, інтэлектуальных конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, актывістамі і валанцёрамі.
Васіль Герасімаў павіншаваў юнакоў і дзяўчат са значнай падзеяй і пажадаў ім стаць дастойнымі грамадзянамі Беларусі.
Даведачная інфармацыя
Усебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", прысвечаная Дню Канстытуцыі, штогод адзначаецца ў нашай краіне 15 сакавіка. Прапанавана патрыятычная ініцыятыва ў 2004 годзе Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі. Усе навіны