![Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у Асамблеі ЭКАСАІ ў Нур-Султане Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел у Асамблеі ЭКАСАІ ў Нур-Султане](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_351686_big.jpg)
Арганізатар мерапрыемства -- Падліковы камітэт па кантролі за выкананнем рэспубліканскага бюджэту Рэспублікі Казахстан.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі і прадстаўнікі краін Вышэйшых органаў аўдыту (ВОА) Азербайджана, Беларусі, Ірана, Казахстана, Катара, Кыргызстана, Пакістана, Палестыны, Таджыкістана, Турцыі, Узбекістана.
У першы дзень адбылося 26-е пасяджэнне Савета праўлення ЭКАСАІ. Удзельнікі заслухалі даклад аб дзейнасці Генеральнага сакратара ЭКАСАІ, падвялі вынікі працы міжнароднай арганізацыі за мінулы год, абмеркавалі Стратэгічны план.
У рамках мерапрыемства беларуская дэлегацыя наведала Міжнародны фінансавы цэнтр "Астана" (МФЦА).
Другі дзень мерапрыемства быў прысвечаны 9-ай Асамблеі, на якой зацверджаны Бюджэт арганізацыі на 2022-2024 гады і Навучальны план на 2022-2025 гады, вызначаны стратэгічныя мэты ЭКАСАІ. Разгледжаны пытанні ўдасканалення дзяржаўнага фінансавага кантролю, павышэння эфектыўнасці і забеспячэння празрыстасці кіравання дзяржаўнымі рэсурсамі. Таксама разгледжаны пытанні павышэння кваліфікацыі ў сферы ІТ аўдыту, аўдыту эфектыўнасці дзяржаўных актываў і выдаткаў.
Новым Прэзідэнтам ЭКАСАІ абраны Прэзідэнт Вышэйшага аўдытарскага суда Ісламскай Рэспублікі Іран Мехрдад Базарпаш. Таксама выбраны члены Савета праўлення і Аўдытарскага камітэта ЭКАСАІ.
У рамках візіту адбыліся двухбаковыя сустрэчы Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі Васіля Герасімава з кіраўнікамі ВОА Азербайджана, Ірана, Казахстана, Пакістана, Турцыі. Бакі абмяняліся думкамі аб пашырэнні супрацоўніцтва, абмеркавалі актуальныя пытанні ў сферы дзяржаўнага аўдыту.
Паміж Камітэтам дзяржаўнага кантролю Беларусі і Вышэйшым аўдытарскім судом Ірана заключаны Мемарандум аб узаемаразуменні аб супрацоўніцтве. Дасягнута дамоўленасць аб заключэнні Мемарандума аб узаемаразуменні аб супрацоўніцтве з ВОА Пакістана і Турцыі. Усе навіны