Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

21.05.2024

Пытанні ўдасканалення кантрольна-нагляднай дзейнасці разгледжаны на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы

Пытанні ўдасканалення кантрольна-нагляднай дзейнасці разгледжаны на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы
Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Васіль Герасімаў прыняў удзел 21 мая 2024 года ў нарадзе па пытаннях удасканалення кантрольна-нагляднай дзейнасці, якую правёў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На нараду быў вынесены праект Указа, які прадугледжвае карэкціроўку нарматыўна-прававых актаў у гэтай сферы.

Кіраўнік дзяржавы заслухаў прапановы, выкладзеныя ў падрыхтаваным праекце Указа, і па выніках нарады даручыў Ураду і губернатарам канчаткова дапрацаваць дакумент. Пасля заключэння Камітэта дзяржкантролю па дапрацаванаму праекту ён зноў будзе ўнесены на разгляд Кіраўніка дзяржавы. На гэту работу адведзены тэрмін да жніўня бягучага года.

Па выніках нарады Васіль Герасімаў расказаў журналістам аб дапрацоўцы дакумента.

«Я б не разглядаў гэта за пэўныя паслабленні. Праект Указа змяшчае палажэнні, якія як узмацняюць кантрольную дзейнасць, так і накіраваныя на яе ўпарадкаванне», - адзначыў Старшыня Камітэта дзяржкантролю.

Узмацненне датычыцца ў большай ступені праверак. Напрыклад, некаторыя суб'екты гаспадарання пачалі карыстацца двухгадовым мараторыем на правядзенне праверак. З прыняццем Указа, калі будзе бачна, што суб'ект парушае, тады дапушчальна правядзенне праверкі.

Упарадкаванне ў большай ступені датычыцца маніторынгаў і тэхнічных мерапрыемстваў.

«Я б не сказаў, што гэты дакумэнт носіць нейкі рэвалюцыйны характар. Ён упарадкоўвае. Як было адзначана Кіраўніком дзяржавы, там, дзе не трэба ўмешвацца ў дзейнасць суб'ектаў гаспадарання, мы гэта рабіць не павінны. Але там, дзе мы павінны ажыццяўляць кантроль, яны павінныя ведаць, што пры парушэнні заканадаўства адказнасць будзе адпаведнай», - падвёў вынікі Старшыня КДК.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь