![Прыватнае прадпрыемства аштрафавана на 12 млн. рублёў за найгрубейшыя парушэнні заканадаўства пры экспарце малочнай прадукцыі і мяса Прыватнае прадпрыемства аштрафавана на 12 млн. рублёў за найгрубейшыя парушэнні заканадаўства пры экспарце малочнай прадукцыі і мяса](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_98036_big.jpg)
Асаблівая ўвага ўдзяляецца спыненню незаконных каналаў збыту беларускай прадукцыі на экспарт, якія наносяць урон эканоміцы галіны.
У ходзе праверак Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці ўстаноўлена, што адно з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю на працягу доўгага часу з парушэннем патрабаванняў заканадаўства ажыццяўляла пасрэдніцкую дзейнасць па рэалізацыі мяса і малочнай прадукцыі. Толькі ў 2021 годзе гэта камерцыйная структура без атрымання неабходных ветэрынарных дакументаў (абавязковая ўмова для экспарту мясамалочнай прадукцыі) вывезла ў Расійскую Федэрацыю (у тым ліку ў адрас афіліраванай структуры) прадукцыі на суму звыш 20 млн. рублёў.
Па гэтым факце таварыства прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. Улічваючы абставіны здзейсненага правапарушэння і масавы характар незаконных здзелак, штрафныя санкцыі прыменены ў максімальным памеры і склалі 12 млн. рублёў.
У мэтах забеспячэння выплаты штрафу накладзены арышт на нерухомую маёмасць, дарагія аўтамабілі і грашовыя сродкі таварыства. У бліжэйшы час таксама будзе дадзена ацэнка іншым выяўленым парушэнням у дзейнасці гэтай камерцыйнай структуры.
Кантрольныя мерапрыемствы па навядзенні парадку на малочным і мясным рынках працягваюцца. Усе навіны