![Працягваецца падпіска на часопіс «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі» Працягваецца падпіска на часопіс «Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі»](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_777925_big.jpg)
Часопіс ахоплівае шырокае кола пытанняў і яго выпуск, перш за ўсё, накіраваны на прадухіленне парушэнняў заканадаўства ў дзейнасці арганізацый і суб'ектаў гаспадарання.
На старонках выдання публікуецца інфармацыя аб найбольш значных кантрольных мерапрыемствах, тыповых парушэннях і недахопах, каментарыі да нарматыўных прававых актаў у сферы ажыццяўлення кантрольнай і нагляднай дзейнасці. Аўтары аналізуюць сітуацыю ў галінах эканомікі і сацыяльнай сферы, даюць адказы на пытанні, якія цікавяць бізнес-супольнасць.
Часопіс "Дзяржаўны кантроль: аналіз, практыка, каментарыі" ўдастоены шэрагу прэстыжных узнагарод, прызнаваўся пераможцам і неаднаразова лаўрэатам Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая літара".
Падпісацца на выданне на першае паўгоддзе 2023 года можна ў аддзяленнях РУП "Белпошта" і РУП "Белсаюздрук" да 29 снежня 2022 года (падпісны індэкс часопіса для юрыдычных асоб - 015372, для фізічных асоб - 01537). Усе навіны