![Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю прынялі ўдзел у вэбінары IDI Прадстаўнікі Камітэта дзяржкантролю прынялі ўдзел у вэбінары IDI](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_750982_big.jpg)
Вебінар быў арганізаваны для прадстаўнікоў падраздзяленняў вышэйшых органаў аўдыту (ВОА), якія займаюцца кадравымі пытаннямі. Мерапрыемства праводзілася для ВОА краін еўрапейскага, афрыканскага і азіяцкага рэгіёнаў.
Мэта правядзення вэбінара - павышэнне ўзроўню інфармаванасці і абмену вопытам па праблемах і магчымасцях ВОА ў галіне кіравання чалавечымі рэсурсамі. У ходзе вэбінара разгледжаны пытанні кіравання чалавечымі рэсурсамі, этыкі, гендэрнай праблематыкі і інклюзіўнасці ў ВОА.
З дакладамі выступілі прадстаўнікі ІНТАСАІ, IDI, ВОА шэрагу дзяржаў. Усе навіны