![Прадпрымальнік з Гомеля штучна падзяляў атрыманую выручку паміж сабой і іншымі ІП, не даплаціўшы пры гэтым больш за 200 тыс. рублёў падаткаў Прадпрымальнік з Гомеля штучна падзяляў атрыманую выручку паміж сабой і іншымі ІП, не даплаціўшы пры гэтым больш за 200 тыс. рублёў падаткаў](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_942970_big.jpg)
Устаноўлена, што для змяншэння падатковых плацяжоў у бюджэт гомельскі прадпрымальнік на працягу 2017-2021 гадоў неабгрунтавана прымяняў спрошчаную сістэму падаткаабкладання, штучна дробячы свой бізнес шляхам раздзялення выручкі паміж сабой і іншымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якімі былі зарэгістраваны яго блізкія сваякі.
Супрацьпраўныя дзеянні пацягнулі нявыплату прадпрымальнікам падаткаў на агульную суму звыш 200 тыс. рублёў.
За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў адносінах да бізнесмена і іншых асоб узбуджана крымінальная справа.
На маёмасць падазраванага накладзены арышт. Вядзецца папярэдняе расследаванне. Усе навіны