![Пасля ўмяшання КДК вырашана праблема сям'і з Пастаўскага раёна па ўладкаванні электрычнага ацяплення ў доме
Пасля ўмяшання КДК вырашана праблема сям'і з Пастаўскага раёна па ўладкаванні электрычнага ацяплення ў доме](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_292304_big.jpg)
Раней з гэтай просьбай жанчына звярталася ў мясцовыя органы ўлады і ў арганізацыю ЖКГ, дзе ёй адмовілі.
Па даручэнні Старшыні КДК праблемнае пытанне было вывучана Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці. З Пастаўскім райвыканкамам прапрацаваны варыянты ўдзелу заяўніцы ў фінансаванні работ па пераўладкаванні сістэмы ацяплення жылога памяшкання.
Цяпер праблема вырашана, будаўнічыя работы па ўладкаванні электраацяплення ў доме выкананы да пачатку ацяпляльнага перыяду. Усе навіны