![Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю абследаваныя ўнутрыгаспадарчыя кар'еры прыведзены ў парадак і рэкультываваны Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю абследаваныя ўнутрыгаспадарчыя кар'еры прыведзены ў парадак і рэкультываваны](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_523932_big.jpg)
Камітэтам дзяржаўнага кантролю праведзены маніторынг законнасці і эфектыўнасці выкарыстання зямель для дабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў.
Варта адзначыць, што дзеючым заканадаўствам замацавана два варыянты ажыццяўлення дабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў: для прамысловых і для ўнутрыгаспадарчых патрэб. Усяго на пачатак 2020 года ў Беларусі налічвалася 1638 дзеючых кар'ераў (518 прамысловых і 1120 унутрыгаспадарчых).
Маніторынг паказаў, што парушэнні дапускаюць як мясцовыя выканкамы пры размяшчэнні кар'ераў па дабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў, так і іх выкарыстальнікі. Прычым парушэнні ў размяшчэнні і выкарыстанні унутрыгаспадарчых кар'ераў носяць сістэмны характар (у дачыненні да прамысловых кар'ераў выяўлены адзінкавыя факты).
Асноўная прычына парушэнняў - гэта недастатковае ўрэгуляванне спрошчанай працэдуры атрымання дазвольнай дакументацыі на распрацоўку ўнутрыгаспадарчых кар'ераў. Усе навіны