Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

16.09.2022

Напярэдадні Дня народнага адзінства Камітэт дзяржкантролю правёў акцыю "Мы разам!"

Напярэдадні Дня народнага адзінства Камітэт дзяржкантролю правёў акцыю "Мы разам!"
Напярэдадні Дня народнага адзінства ў Камітэце дзяржкантролю адбылася акцыя "Мы разам!".

Ініцыятыва яе правядзення належыць пярвічнай арганізацыі ГА "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Камітэта дзяржкантролю. Па прапанове пярвічкі БРСМ работнікі органаў Камітэта дзяржкантролю наведалі гістарычныя аб'екты, музеі, славутасці, размешчаныя ў розных кутках нашай краіны.

Пра тое, як планавалася правядзенне акцыі, распавёў сакратар пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Камітэта дзяржкантролю Вадзім Кардаш:

- Калі планавалі акцыю, то не чакалі, што так шмат працаўнікоў ведамства адгукнецца і прыме ў ёй актыўны ўдзел. Першапачаткова ставілі перад сабой некалькі мэт. Па-першае, аддаць даніну павагі гісторыі нашай краіны, у першую чаргу подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміць нашых работнікаў з асобнымі старонкамі гісторыі Беларусі. Па-другое, удзел у такой акцыі - гэта яшчэ і згуртаванне калектыву, усіх, хто працуе ў кантрольным ведамстве. Нашыя абласныя падраздзяленні і працаўнікі цэнтральнага апарата самастойна вызначалі гістарычныя аб'екты для наведвання. Напрыклад, у Мінску работнікі цэнтральнага апарата Камітэта дзяржкантролю азнаёміліся з экспазіцыямі Нацыянальнага гістарычнага музея і Музея горада Мінска. Бо пагадзіцеся, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць і шанаваць гісторыю сваёй краіны і свайго роднага горада.

Мерапрыемствы акцыі праводзіліся на працягу гэтага тыдня і завяршыліся сёння - напярэдадні святкавання Дня народнага адзінства.

Напрыклад, у Брэсцкай вобласці прадстаўнікі абласнога камітэта дзяржкантролю і ўпраўлення ДФР ушанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Работнікі кантрольнага ведамства ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

Работнікі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці і абласнога ўпраўлення ДФР наведалі мемарыяльны комплекс абаронцам Магілёва "Буйніцкае поле". У Гомелі прадстаўнікі абласнога КДК і УДФР усклалі кветкі да помніка-скульптуры салдату мемарыяльнага комплексу "Алея герояў", дзе былі пахаваны воіны і партызаны, якія загінулі ў баях за Гомель у 1941 і 1943 гадах. У Гродзенскай вобласці спецыялісты абласнога КДК і супрацоўнікі УДФР усклалі кветкі да Кургана Славы і азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй, прысвечанай Вялікай Айчыннай вайне. Дзяржкантралёры і супрацоўнікі фінансавай міліцыі сталічнага рэгіёну наведалі мемарыяльны комплекс "Курган Славы" і ўшанавалі памяць воінаў і партызан, якія абаранілі свабоду нашай Радзімы.

Далучыліся да акцыі "Мы разам!" таксама супрацоўнікі цэнтральнага апарата Дэпартамента фінансавых расследаванняў, якія наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Як зазначыў Вадзім Кардаш, акцыя стане традыцыйнай і будзе праводзіцца штогод напярэдадні Дня народнага адзінства.  
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь