![Мінская кветкавая фірма недаплаціла ў бюджэт звыш 900 тыс. рублёў падаткаў Мінская кветкавая фірма недаплаціла ў бюджэт звыш 900 тыс. рублёў падаткаў](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_907230_big.jpg)
Устаноўлена, што мінская фірма закупляла кветкавую прадукцыю ў краінах Еўрасаюза (Нідэрланды, Польшча) і ўвозіла на тэрыторыю Беларусі з выплатай устаноўленых заканадаўствам мытных плацяжоў. У далейшым кветкі прадавалі ў гандлёвых кропках ўласнай рознічнай сеткі ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама аптовым пакупнікам.
Аднак выручка ад рэалізацыі кветкавай прадукцыі не ў поўным аб'ёме адлюстроўвалася ў бухгалтарскім уліку камерцыйнай структуры. Са студзеня 2017 года па сакавік 2019 года сума нявыплачаных падаткаў перавысіла 900 тыс. рублёў.
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сум падаткаў у асабліва буйным памеры) у адносінах да дырэктара, яго намесніка і галоўнага бухгалтара сталічнай камерцыйнай структуры. Усе навіны