Галоўная / Медыя / Навіны

Навіны

23.07.2024

Ліквідацыя наступстваў урагану і ўборка ўраджаю. Васіль Герасімаў вывучыў сітуацыю ў Гродзенскай вобласці

Ліквідацыя наступстваў урагану і ўборка ўраджаю. Васіль Герасімаў вывучыў сітуацыю ў Гродзенскай вобласці
Старшыня Камітэта дзяржкантролю і ўпаўнаважаны Кіраўніка дзяржавы па Гродзенскай вобласці Васіль Герасімаў сёння вывучыў сітуацыю з ходам ліквідацыі наступстваў урагану ў рэгіёне. Таксама праінспектаваны пытанні правядзення сельскагаспадарчых работ.

Васіль Герасімаў наведаў Карэліцкі раён, які пацярпеў ад урагану, які прайшоў на мінулым тыдні. Найбольшую шкоду непагадзь прычыніла аграгарадку Лукі. Тут былі пашкоджаны дахі дзіцячага сада і мясцовай установы аховы здароўя. Цяпер работы па аднаўленні гэтых аб'ектаў завершаны. Працягваецца рамонт даху школы, які таксама быў сарваны моцным ветрам.

Васіль Герасімаў адзначыў, што ў першую чаргу ўсе сілы былі накіраваны на аднаўленне аб'ектаў, звязаных з жыццядзейнасцю насельніцтва. Усё неабходнае было зроблена на працягу першых сутак.

Цяпер працягваюцца работы па рамонце вытворчых аб'ектаў КСУП «Лукі-Агра», дзе былі пашкоджаны сельскагаспадарчыя будынкі. На месцы працуе каля 20 чалавек.

Упаўнаважаны па Гродзенскай вобласці таксама вывучыў, як вядзецца ліквідацыя наступстваў бураломаў у Навагрудскім лясгасе. У час урагану пацярпела каля 106 га лесу. Васіль Герасімаў даручыў значна паскорыць уборку ветравальнай драўніны і скараціць тэрміны распрацоўкі пашкоджаных участкаў.

Яшчэ адно значнае пытанне ў ходзе рабочай паездкі - кантроль за сельскагаспадарчымі работамі. У Карэліцкім раёне завяршаецца ўборка рапсу. Адзначана добрая ўраджайнасць. Ужо ў найбліжэйшыя дні ўсе сілы сельгаспрадпрыемстваў раёна будуць накіраваны на ўборку збожжавых культур. У той жа час не задзейнічаюцца ўсе рэзервы для паскарэння тэмпаў уборачных работ, у першую чаргу за кошт выкарыстання ўсяго парка камбайнаў. У Карэліцкім раёне па розных прычынах штодзень прастойвае да 7 адзінак уборачнай тэхнікі. Акрамя таго, Васіль Герасімаў паставіў задачу па больш хуткаму завяршэнню работ па церабленню лёну ў цэлым па Гродзенскай вобласці.

Уся актуальная інфармацыя - у тэлеграм-канале КДК 
Усе навіны
Зваротная сувязь
Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на лекі Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Паведаміць аб завышэнні цэн на тавары Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Маніторынг аб'ектаў звышнарматыўнага будаўніцтва Скажы не заробку "ў канверце" Скажы не
заробку "ў канверце"
Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Прававы форум Беларусі Прававы форум Беларусі Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Belarus.by - Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь