![Лідская кампанія недаплаціла ў бюджэт больш за 900 тыс. рублёў падаткаў Лідская кампанія недаплаціла ў бюджэт больш за 900 тыс. рублёў падаткаў](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_911194_big.jpg)
Устаноўлена, што прадпрыемства, якое выконвае работы ў сферы будаўніцтва, на працягу 2015-2020 гадоў адлюстроўвала ва ўліку недакладныя звесткі аб гаспадарчых аперацыях, якія нібыта мелі месца з падкантрольнымі індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Гэта прывяло да неабгрунтаванага павелічэння затрат прадпрыемства, а таксама заніжэння падатковай базы падатку на прыбытак.
Усяго такім чынам былі адлюстраваны гаспадарчыя аперацыі з больш як 10 індывідуальнымі прадпрымальнікамі на агульную суму звыш 5 млн. рублёў.
Нанесены дзяржаве ўрон у выглядзе не выплачанага прадпрыемствам падатку на прыбытак склаў звыш 900 тыс. рублёў.
За ўхіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры ў дачыненні да кіраўніка таварыства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.
Вядзецца папярэдняе расследаванне. Усе навіны