![Лагойская будаўнічая фірма за тры гады «зэканоміла» на падатках больш за 660 тыс. рублёў Лагойская будаўнічая фірма за тры гады «зэканоміла» на падатках больш за 660 тыс. рублёў](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_54694_big.jpg)
Як устанавілі работнікі органаў фінансавых расследаванняў, у 2013-2015 гадах у бухгалтарскім ўліку камерцыйнага прадпрыемства выкарыстоўваліся не адпаведныя сапраўднасці дакументы аб набытых па завышаным кошце таварах, што дазваляла заніжаць падатковую базу.
Дапамогу ва ўхіленні ад выплаты падаткаў дырэктару лагойскай будаўнічай фірмы аказвалі трое мінчан. «Партнёры» забяспечвалі яго фіктыўнымі бухгалтарскімі дакументамі, аформленымі ад імя арганізацый, якія маюць прыкметы лжэпрадпрымальніцкіх структур. Фактычна ж тавары і матэрыялы, якія выкарыстоўваліся пры правядзенні будаўніча-мантажных работ, набываліся за наяўныя грошы.
Скажэнне памеру падатковай базы прывяло да нявыплаты ў бюджэт звыш 660 тыс. рублёў.
За ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры ў адносінах да дырэктара камерцыйнага прадпрыемства ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса. Вядзецца папярэдняе расследаванне. Усе навіны