![Камітэтам дзяржкантролю спынены факты неабгрунтаванага завышэння цэн на будаўнічыя матэрыялы Камітэтам дзяржкантролю спынены факты неабгрунтаванага завышэння цэн на будаўнічыя матэрыялы](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_462343_big.jpg)
Падчас кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў устаноўлена, што з ліпеня па кастрычнік 2022 года прыватнае прадпрыемства пры фарміраванні адпускной цаны на вырабленую прадукцыю (шыфер) завышала да 100 працэнтаў гранічны нарматыў рэнтабельнасці, які згодна з патрабаваннямі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва не павінен перавышаць 15%.
У далейшым прадукцыя па завышаных цэнах рэалізоўвалася ў адрас буйных дзяржпрадпрыемстваў, пры гэтым прыватнікам незаконна атрымана больш за 2 млн. рублёў.
Каб схаваць факты завышэння цэн, кіраўнік камерцыйнай арганізацыі даваў падпарадкаваным работнікам указанні аб унясенні ў бухгалтарскія дакументы ілжывых звестак для завышэння планавага сабекошту прадукцыі.
У адносінах да службовых асоб камерцыйнай арганізацыі ўзбуджаны крымінальныя справы. Усе навіны