![Камітэт дзяржкантролю спыніў супрацьпраўную дзейнасць службовых асоб па неабгрунтаваным завышэнні цэн на прадукцыю, якая вырабляецца
Камітэт дзяржкантролю спыніў супрацьпраўную дзейнасць службовых асоб па неабгрунтаваным завышэнні цэн на прадукцыю, якая вырабляецца](https://kgk.gov.by/images/storage/news/001190_198752_big.jpg)
Устаноўлена, што службовыя асобы з красавіка па 11 кастрычніка 2022 года давалі незаконнае ўказанне падначаленым перапрацаваць тавар без істотных затрат (распілаваць тушку кураня-бройлера на дзве часткі), а затым рэалізаваць яго праз гандлёвыя аб'екты, а таксама ў дашкольныя і школьныя ўстановы краіны па завышанай цане без уліку цэнавых абмежаванняў на сацыяльна значны тавар.
Аб забароне штомесячнага павышэння звыш 1,2 працэнта цаны на сацыяльна-значны тавар службовыя асобы ведалі. Аднак спрабавалі атрымаць максімальны прыбытак пры яго рэалізацыі і атрымаць прэміяльныя выплаты (узнагароджанне) за забеспячэнне ўзроўню чыстага прыбытку і рэнтабельнасці продажаў.
Сума незаконна вынятага названым спосабам прыбытку склала 6,04 млн. рублёў.
Па гэтым факце Баранавіцкім міжраённым пракурорам узбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 426 "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў" Крымінальнага Кодэкса Беларусі.
Зараз па гэтай крымінальнай справе Следчым камітэтам праводзіцца папярэдняе расследаванне. Усе навіны